Па стане на 15.00, ва Украіне прагаласавала 38,53% выбаршчыкаў
Такую інфармацыю апублікавала ўкраінская ЦВК.
Найбольшая яўка на Валыншчыне — там прагаласавала 53,22% выбарчышкаў, на другім месцы Роўненская вобласць — 50,77%, на трэцім — Хмяльніцкая вобласць — 49,9%, інфармуе сайт cvk.gov.ua
Найменшая яўка ў Данецкай вобласці — 9,11%. Абноўленых звестак па галасаванні на Луганшчыне пакуль няма, але па стане на 11.00 там прагаласавала 8,24% выбарчышкаў. Нагадаем, што для жыхароў гэтай вобласці арганізавалі он-лайн-галасаванне.
Фота: REUTERS