Па вяртанні ў Беларусь затрымалі мінімум 207 чалавек — "Вясна"

Беларусаў затрымліваюць на мяжы пасля вяртання на радзіму, ілюстрацыйнае фота

Беларусаў затрымліваюць на мяжы пасля вяртання на радзіму, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У 2023 годзе пасля праверак на мяжы былі затрыманыя не менш за 207 чалавек, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Сярод затрыманых былі не толькі беларусы, але і грамадзяне Украіны, Літвы і Расіі.

Амаль усім ім прысудзілі "суткі" і штрафы за рэпосты навінаў з незалежных СМІ, "дробнае хуліганства" ці за "пікетаванне" нацыянальнай сімволікай. Мінімум 18 трапілі пад суд паводле крымінальных артыкулаў, прычым 12 з іх былі асуджаныя да зняволення ў калоніі.

Прычым пад суд трапляюць нават людзі, якія хочуць скарыстацца праграмай "Дарога дадому" — яе рэкламавалі як сродак вярнуцца ў Беларусь "без наступстваў". Гэтая праграма дзейнічала да канца 2022 года. Адміністратарка пратэсных чатаў Таццяна Курыліна, якая скарысталася ёй, была асуджаная на чатыры з паловай гады калоніі, брастаўчанін Ігар Неміровіч па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі быў асуджаны на год калоніі. А Таццяну Собаль, якая таксама звярнулася ў камісію па вяртанні, яшчэ чакае суд: ёй інкрымінуюць "народны" артыкул 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі