Пачалася заключная талака ў Курапатах
19 кастрычніка стартаваў трэці, апошні сёлета этап акцыі, прымеркаваны да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
29 кастрычніка 1937 годзе ў Менску было расстраляна больш за 100 чалавек.
Старшыня беларускай філіі Міжнароднага Мемарыялу Уладзімір Раманоўскі распавёў, што цягам паўгадавой талакі прыбралі толькі адзін гектар ўрочышча з 19 гектараў, якія займаюць Курапаты.
Уладзімір Раманоўскі кажа, што, каб прыбраць Курапаты цалкам, патрэбны яшчэ не адзін год, і выказаў спадзяванне, што налета справа пойдзе актыўней: ужо адладжаная схема працы і сфармаваны касцяк актывістаў, вакол якіх гуртуюцца тыя, хто прыходзіць на талокі нерэгулярна ці выпадкова, інфармуе Радыё Свабода.