Пацяпленне клімату шкодзіць здароўю беларусаў

На здароўі беларусаў пацяпленне, выкліканае зменай клімату на планеце, адбіваецца неспрыяльна. Такое меркаванне выказала начальніца аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметцэнтра Алена Камароўская. Па ейных словах, самым камфортным для чалавека лічыцца перыяд года, калі сярэднесутачная тэмпература знаходзіцца ў межах ад 15 да 25 градусаў. З пацяпленнем жа даволі часта сталі рэгістравацца высокія тэмпературы. А павелічэнне ліку гарачых дзён стварае дадатковую нагрузку на арганізм і асабліва шкодзіць людзям з сардэчна-судзінавымі захворваннямі.

Парадаксальна, але пацяпленне таксама вядзе да росту прастудных захворванняў узімку. Яны асабліва часта рэгіструюцца падчас зімовых адліг, колькасць якіх за апошнія гады ўзрасло.

Вялікую трывогу ў спецыялістаў выклікае распаўсюд захворванняў, раней не ўласцівых Беларусі. Так, глабальнае пацяпленне прыводзіць да стварэння спрыяльных умоваў для размнажэння далёка не бяспечнай жамяры. У прыватнасці, у апошнія гады для Беларусі стала актуальнай праблема распаўсюду клешчавога энцэфаліту.

Па словах А.Камароўскай, пацяпленне ў Беларусі адзначаецца з 1989 года. Сярэднегадовая тэмпература за 20 гадоў павялічылася на 1,1 градуса.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі