Пад антываенныя санкцыі ЗША трапілі Талай і авіярамонтны завод у Баранавічах
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць рэжымаў у Беларусі і Расіі, ілюстрацыйнае фота
Пад новыя санкцыі ЗША, уведзеныя ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны, трапілі два беларусы і адзін айчынны завод.
У амерыканскі "чорны спіс" трапілі 558-ы авіяцыйны рамонтны завод у Баранавічах і ягоны кіраўнік Павел Пінігін — за садзейнічанне расійскаму ваенна-прамысловаму комплексу. Таксама санкцыі ЗША ўведзеныя супраць праўладнага грамадскага дзеяча Аляксея Талая. Як расказвала Еўрарадыё, Талай трапіў і ў свежы "чорны спіс" Еўрасаюза.
Агулам пад новыя санкцыі ЗША трапілі 100 кампаній і каля 500 аб'ектаў — пераважна гэта прадстаўнікі Расіі. Напрыклад, пад іх трапілі амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, некаторыя расійскія банкі, плацежная сістэма "Мір" ды інш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.