Пад Бабруйскам з'явіўся тарнада (фота)
Відавочцы зафіксавалі тарнада ў раёне вёскі Цітаўкі пад Бабруйскам. Як піша газета "Могилевские ведомости", з'ява была зафіксаваная ў адзін з ліпеньскіх дзён. Відавочцы кажуць, што падчас тарнада, ўсё вакол рэзка пацямнела, сонца закрылася пылавой хмарай. Ад смерча ішоў ледзяны холад. Слуп тарнада ўзняў і перанёс на іншае месца некалькі валуноў вагой каля трыццаці кілаграмаў. Затым тарнада перамясціўся да лесапасадкі, зламаў некалькі дрэваў і знік.
Па звестках метэаролагаў, гэта першы зафіксаваны тарнада ў Беларусі.
Па звестках метэаролагаў, гэта першы зафіксаваны тарнада ў Беларусі.