Пад Гомелем распачаўся рыцарскі фэст
Рыцарскі фэст "Старая вежа" адкрыўся 1 жніўня каля станцыі Сады пад Гомелем. У праграме трохдзённай імпрэзы — выступы і рыцарскія турніры, бугурт (масавая бітва), сярэднявечная бяседа і старажытныя танцы. Як паведаміла БелаПАН кіраўніца клуба гістарычнай рэканструкцыі "Старая
вежа" Людміла Пятроўская, у фэсце бярэ ўдзел каля 40 чалавек з Мінска,
Гомеля, Магілёва, Брэста, Мазыра і Рэчыцы. Гомельскі клуб "Старая вежа"
традыцыйна штогод праводзіць фэст у жніўні. Цяперашні — чацвёрты.