Пад Лунінцом праходзіць фестываль Беларускай асацыяцыі журналістаў
Пад Лунінцом на Белым возеры 17-18 ліпеня праходзіць фестываль грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" "БАЖынкі". Пра гэта БелаПАН паведаміла адна з каардынатараў мерапрыемства Яніна Мельнікава.
Паводле яе слоў, у фестывалі бяруць удзел журналісты, сябры БАЖ, з усіх рэгіёнаў Беларусі. У праграме фестывалю — спартыўныя конкурсы, спаборніцтвы па дартсу, футбольны турнір, сеанс адначасовай гульні ў шахматы, інтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калі?".
Таксама праграмай прадугледжаны майстар-клас для спартыўных журналістаў і падвядзенне вынікаў конкурсу "Фотапаляванне" з прэзентацыяй вынікаў.