Пад Пецярбургам злавілі беларуса, які займаўся тэлефонным вымагальніцтвам

Тэлефонных вымагальнікаў затрымалі ў горадзе Всеволжск Ленінградскай вобласці Расіі. Імі аказаліся двое жыхароў Масквы і адзін грамадзянін Беларусі — маладыя людзі ва ўзросце 20-21 гадоў. Як паведамляе сайт fontanka.ru, міліцыянты змаглі затрымаць зламыснікаў з дапамогай пенсіянера. Ён паведаміў праваахоўнікам, што невядомыя па тэлефоне праапанавалі яму "дапамогу" ў вызваленні ад крымінальнай адказнасці пляменніка. Таго нібыта затрымалі з 50 грамамі гераіну.

За такія паслугі пенсіянер мусіў заплаціць 250 тысяч расійскіх рублёў (каля 8600 долараў). Падчас перадачы грошай вымагальнікі былі затрыманыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі