Падаткавікі возьмуць пад татальны кантроль усе касавыя аперацыі

З 1 красавіка 2016 года ўсе арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны будуць прымаць наяўныя грашовыя сродкі ці безнаяўныя грошы з пластыкавых банкаўскіх картак з дапамогай "сродку кантроля падатковых органаў".



Маецца на ўвазе спецыяльнае электроннае прыстасаванне для збору, апрацоўкі і перадачы інфармацыі аб грашовым абароце праз сотавую рухомую электрасувязь у цэнтр апрацоўкі дадзеных падаткавікоў.


Як інфармуе "Ежедневник", новаўвядзенне пачне ўкараняцца ў некалькі этапаў. Першымі — з 1 кастрычніка 2015-га — сродак кантроля на касавых апаратах мусяць устанавіць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць у памяшканні гандлёвай плошчай ад 650 і больш квадратных метраў.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі