Падатковая палітыка на 2017 год мяняцца не будзе, паабяцаў Кабякоў

Падатковая палітыка на 2017 год мяняцца не будзе, паабяцаў Кабякоў

Падатковая палітыка на 2017 год мяняцца не будзе, паабяцаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. На пасяджэнні прэзідыума Саўміна разглядаліся праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год і параметры асноўных паказчыкаў на 2018-2019 гады, а таксама асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на наступны год. Паводле слоў Кабякова, падатковую палітыку прапануецца сфармаваць зыходзячы з дзейнай структуры, складу і колькасці падаткаў. Падатковую базу плануецца пашырыць толькі за кошт росту эканомікі, стварэння новых прадпрыемстваў, інфармуе БелаПАН.

Прэм'ер-міністр паведаміў, што ў якасці новаўвядзення прадугледжваецца пераход з 2017 года на вылічэнне і выплату падаткаў, збораў, пошлін з долараў ЗША на беларускія рублі (у тым ліку пры вызначэнні падатковай базы для вылічэння зямельнага падатку). Па словах Андрэя Кабякова, гэта "чарговы рэальны крок па дэдаларызацыі эканомікі". "Галоўны прыярытэт — збалансаванасць плацежнага балансу і бюджэту, зніжэнне інфляцыі. На гэта павінны быць настроеныя ўсе інструменты эканамічнай палітыкі", — адзначыў прэм'ер.

На паседжанні было заяўлена, што на 2017 год ставіцца задача выйсці на адназначныя параметры інфляцыі — 9% (109% — снежань да снежня 2016 года).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі