Падатковая спагнала з багацеяў Гарадзеншчыны 1,2 мільярда рублёў

Выявілася, што ў 360 чалавек выдаткі перавышалі прыбыткі на агульную суму 10,1 мільярда рублёў, якія яны не змаглі пацвердзіць.

Агулам гэтым грамадзянам налічылі 1,2 мільярда дадатковых падаткаў. Багацеяў выявілі, аналізуючы звесткі пра дарагія пакупкі. Адметна, што з 2015 года шукаць тых, хто ўхіляецца ад падаткаў, стане лягчэй: падатковыя інспектары будуць ведаць, колькі валюты набывае кожны беларус. Банкаўская таямніца стане даступнай з 1 студзеня 2015 года. Пакуль жа звесткі пра валютна-абменныя аперацыі могуць атрымаць праваахоўныя органы па запыце, піша “Вечерний Гродно”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі