Падатковая злавіла непрацуючую пенсіянерку на куплі 90 тысяч долараў

У Магілёве падатковая інспекцыя вырашыла праверыць непрацуючую пенсіянерку. Як выявілася, жанчына купіла амаль 91 тысячу долараў. Як піша onliner.by, падатковыя інспектары запатрабавалі ў жанчыны дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Вывучыўшы дэкларацыю, яны выявілі, што выдаткі перавышаюць яе даходы амаль на 980 мільёнаў. Назваць крыніцы даходаў пенсіянерка адмовілася.

У выніку ёй налічылі 117 мільёнаў рублёў падаходнага падатку. Пенсіянерка заплаціла гэтыя грошы.

Нагадваем, што з 2015 года банкі падаюць ў падатковыя органы інфармацыю пра грамадзян, якія набылі вялікія сумы валюты. Летась тых, у каго выдаткі былі большымі за даходы, у Беларусі налічылі каля 22 тысяч.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі