Падчас агалошвання прысуду стала кепска Антону Койпішу, выклікаюць "хуткую"

У Цэнтральным судзе Мінску ў гэтыя хвіліны агучваецца прысуд 10-ці ўдзельнікам студзеньскіх акцый пратэсту. Нагадаем, на лаве падсудных знаходзяцца Андрэй Кім, Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Уладзімір Сяргееў, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Андрэй Чарнышоў, Антон Койпіш, Міхаіл Крываў і Таццяна Цішкевіч.

Суддзя Алена Ільіна прызнала, што Андрэй Кім "наўмысна нанёс адзін удар" супрацоўніку міліцыі, а таксама разам з іншымі абвінавачванымі "парушаў грамадскі парадак" падчас вулічнай акцыі.

Падчас агалошвання прысуду стала кепска аднаму з абвінавачваных, Антону Койпішу. Быў абвешчаны перапынак, яму выклікаюць "хуткую". Койпіша забралі ў бальніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі