Падчас байк-фэста Лукашэнка пакатаў сына Колю на Harley-Davidson (ФОТА)
Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў калону ўдзельнікаў міжнароднага фэсту байкераў. Паводле меркавання агенцтва ИТАР-ТАСС, кіруючы матацыклам Harley-Davidson, прэзідэнт Беларусі прадэманстраваў высокае майстэрства. Фэст байкераў пачаўся напярэдадні ў рэспубліканскім горналыжным цэнтры Сілічы. У ім бяруць удзел каля 800 чалавек са шматлікіх еўрапейскіх ды азіяцкіх краінаў, а таксама госці з ЗША.
18 ліпеня байкеры вырашылі наведаць Мінск, каб ускласці кветкі да вечнага вагню на плошчы Перамогі. Свой прабег працягласцю 65 кіламетраў яны прысвяцілі 65-годдзю вызвалення Беларусі.
У Мінску байкераў сустрэў Аляксандар Лукашэнка. “Жалезныя браты” падарылі беларускаму прэзідэнту джынсавую куртку з байкерскай сімволікай, а пасля прапанавалі сесці на матацыкл.
Прэзідэнт не стаў адмаўляцца і разам са сваім малодшым сынам Мікалаем пракаціўся на Harley-Davidson.
Фота: http://ctv.by