Падчас крушэння верталёта ў Браварах загінулі кіраўнікі МУС Украіны
Пажар пасля падзення верталёта ў Браварах / @kievreal1
На борце верталёта, які разбіўся сёння раніцай у Браварах Кіеўскай вобласці, знаходзілася кіраўніцтва МУС Украіны, у тым ліку міністр Дзяніс Манастырскі, а таксама яго першы намеснік і дзяржсакратар. Яны загінулі. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальнай паліцыі. Верталёт належаў дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях.
"Усяго вядома пра 16 загінулых, з іх 2 дзяцей. З іх 9 чалавек былі на борце верталёта", — паведаміў кіраўнік Вобласці Украіны Ігар Кліменка.
Ён таксама дадаў, што 22 чалавекі знаходзяцца ў бальніцы, 10 з іх — гэта дзеці. На месцы працуюць профільныя службы, працягваецца агляд месца крушэння. Верталёт упаў паміж дзіцячым садам і шматпавярховікам. Пасля падзення пачаўся пажар. Пазней Telegram-канал "Рэальны Кіеў" са спасылкай на МУС паведаміў, што загінулых ужо 18, пацярпелых — 26, у тым ліку 12 дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.