МЗС: Падчас тэрактаў у Бруселі пацярпелі трое беларусаў

МЗС: Падчас тэрактаў у Бруселі пацярпелі трое беларусаў

Падчас тэрактаў 22 сакавіка ў Бруселі пацярпелі трое беларусаў. Пра гэта паведамляе ў Twitter МЗС нашай краіны. Адзначаецца, што інфармацыю перадаў бельгійскі бок "пасля праведзенай працы па ідэнтыфікацыі пацярпелых ад тэрактаў". Яшчэ ўчора ў дадзеных антыкрызіснага цэнтра знешнепалітычнага ведамства Бельгіі дадзеных пра беларусаў не было.

МЗС Беларусі інфармуе, што амбасада звязалася з суайчыннікамі. Яны атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні (баратраўма, парэз) і ўжо выпісаныя з бальніцы. Тэлеканал СТБ дадае, што пацярпела сям'я з маленькім дзіцёнкам. У дарослых была баратраўма, у дзіцяці — парэз. Дарослым прызначылі курс лячэння. Яны застрахаваныя, таму фінансавыя выдаткі ім кампенсуе страхавы поліс.

Тэракты адбыліся раніцай 22 сакавіка ў міжнародным аэрапорце Бруселя (два выбухі) і ў вагоне метро на станцыі "Мальбек" (адзін выбух). Загінуў 31 чалавек, раненні атрымалі каля 300, з іх 150 шпіталізаваныя. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі