Падначаленыя галоўнага санітарнага лекара Пінска будавалі ягоны дом

Для разгляду ў суд накіраваная крымінальная справа ў адносінах галоўнага санітарнага лекара Пінска і Пінскага раёна. Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні цэлага шэрагу злачынстваў, у тым ліку атрыманні хабараў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, махлярстве.  Як паведамляе БЕЛТА, галоўны санітарны лекар абвінавачваецца ў выкарыстанні падначаленых працаўнікоў на будаўніцтве асабістага дома. Падчас папярэдняга расследавання накладзены арышт на яго маёмасць на агульную суму больш за мільярд рублёў (каля 345 тысяч долараў), у тым ліку дом і дзве кватэры, 4 гаражы і 4 дарагіх аўтамабілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі