“Паеду ў Балгарыю па візу”: што рабіць беларусам, што трапілі ў юрыдычную пастку

Каб працягваць працаваць у Польшчы, беларусам патрэбна прыдумаць, як зрабіць новую візу / Еўрарадыё
Каб працягваць працаваць у Польшчы, беларусам патрэбна прыдумаць, як зрабіць новую візу / Еўрарадыё

Беларускія айцішнікі і ІП, што прыехалі ў Польшчу па візе Poland.Business Harbour, падаліся на часовы від на жыхарства – і дагэтуль не атрымалі дакументы. З адменай з 1 ліпеня стану эпідэміі кавіду, падчас якога Польшча аўтаматычна падаўжала тэрмін дзеяння віз, ІП трэба закрываць – або шукаць іншыя варыянты, як працягнуць сваю дзейнасць у Польшчы і не парушыць закон. Беларусы не ведаюць, што рабіць. Юрысты кажуць, што агульнага для ўсіх выйсця з гэтай юрыдычнай пасткі няма.

У рэдакцыю Еўрарадыё звярнуліся беларусы з Уроцлава. Яны яшчэ год назад падалі дакументы на від на жыхарства і так і не атрымалі ні рашэння, ні карты побыту, як яна ў Польшчы называецца.  Гэта значыць, што з адменай "кавіднага" падаўжэння віз яны маюць права легальна заставацца ў Польшчы, маючы адпаведны штамп у пашпарце пра тое, што ў іх прынялі дакументы на часовы від на жыхарства. Але пры гэтым застаюцца без права працягваць працаваць як ІП. 

— Што нам цяпер рабіць? Вярнуцца ў Беларусь па новую візу мы не можам. Працаваць далей, атрымліваецца, таксама. Закрываць ІП? Дык застаюцца дамоўленасці і абавязкі перад замоўцамі. І як зарабляць, калі мы не ведаем, колькі яшчэ трэба чакаць віду на жыхарства… 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі