Пахаванне Яны Паляковай пройдзе 9 сакавіка ў Салігорску
Пахаванне праваабаронцы Яны Паляковай пройдзе 9 сакавіка у 13 гадзінаў у Салігорску, паведамляе прэс-цэнтр "Хартыі-97". 36-гадовая Палякова скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка. Юрыст па прафесіі, яна з'яўлялася актывісткай незарэгістраванай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву", супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, уваходзіла ў склад ініцыятыўнай групы дачкі палітыка Аляксандра Казуліна Вольгі на леташніх парламенцкіх выбарах.
3 сакавіка суд Салігорскага раёна прызнаў Палякову вінаватай у лжывым даносе на супрацоўніка міліцыі і асудзіў на 2,5 гады "хіміі". Акрамя таго, праваабаронца мусіла выплаціць міліцыянту 1 мільён рублёў у якасці кампенсацыі за маральныя страты. Сама Яна Палякова сябе вінаватай не лічыла, паведамляе БелаПАН.