"Пакрыўджаны" міліцыянт не прыйшоў на суд над Вінярскім
Таму працэс над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" перанесены.
У Смалявіцкім раённым судзе сёння павінен быў прайсці працэс над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Максімам Вінярскім. Яго вінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі. Аднак суд быў перанесены, бо ў суд не з'явіўся пацярпелы бок — лейтэнант міліцыі Лосіца, інфармуе сайт charter97.org.
Міліцыянты затрымалі Максіма Вінярскага каля ІЧУ ў Смалявічах, куды ён прыехаў, каб сустрэць пасля адміністрацыйнага арышту Леаніда Кулакова. Аднаго з міліцыянтаў апазіцыянер назваў "вупыром". За гэта яго затрымалі і склалі адміністрацыйны пратакол.
Фота — svaboda.org