Палецкіс рыхтуе праўкі ў даклад па Беларусі разам з "ценевымі дакладчыкамі"

У інтэрв'ю БелаПАН Палецкіс патлумачыў, што апроч асноўнага дакладчыка для кожнай справаздачы ўсе фракцыі Еўрапарламента прызначаюць свайго "ценевага дакладчыка". Яны павінны каардынаваць пазіцыю сваёй фракцыі па дакладзе, праўках і дадатках у яго. Калі фракцыі вызначацца з пазіцыяй, Палецкіс зноў збярэ "ценевых дакладчыкаў", і яны будуць выпрацоўваць агульную пазіцыю.



Пасля ўнясення правак даклад будзе прадстаўлены на паўторны разгляд Камітэта Еўрапарламента па замежных справах. Папярэдне разгляд справаздачы па Беларусі запланаваны на 8 ліпеня. Затым даклад будзе вынесены на абмеркаванне на пленарнай сесіі Еўрапарламента.



Па словах Палецкіса, ён сам падрыхтаваў ужо некалькі дзясяткаў паправак і дэталізаваў даклад. Галоўным чынам, гэта датычыць сітуацыі з правамі чалавека, эканамічнага і сацыяльнага становішча, статыстыкі міжнародных арганізацый і таго, як Беларусь выглядае на фоне іншых краін Усходняга партнёрства і ЕС.



Фота — delfi.lt
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі