ЗША і ЕС жадаюць падпісаць унікальны гандлёвы пакт

ЕС і ЗША намераныя падпісаць "самую вялікую двухбаковую гандлёвую дамову ў гісторыі" і пачалі перамовы па гэтым пытанні, перадае ВВС.



Па словах прэм'ера Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, гэта дамова будзе накіравана на стымуляванне экспарту і росту эканомікі. Гэтая дамова, кажа кіраўнік брытанскага ўраду, можа прынесці краінам ЕС да 160 мільярдаў долараў, Штатам — 125 мільярдаў долараў і 135 мільярдаў долараў іншым краінам свету. Яна пацягне стварэнне двух мільёнаў працоўных месцаў і будзе спрыяць зніжэнню коштаў.



Як заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама, першы раўнд перамоваў пройдзе ў Вашынгтоне ў ліпені. Завяршыць яго плануецца да канца 2014 года.



У панядзелак на саміце абмяркоўваліся праблемы глабальнай эканомікі. А ў аўторак на абмеркаванне будуць вынесеныя пытанні празрыстасці падаткаабкладання і праблемы барацьбы з тэрарызмам.



Фота — telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі