Джахару Царнаеву выставілі абвінавачанне па 30 пунктах
Пракуратура ЗША ў чацвер афіцыйна назвала Джахара Царнаева арганізатарам выбухаў на бостанскім марафоне.
Яго вінавацяць па 30 пунктах, у іх ліку — забойства чатырох чалавек і выкарыстанне зброі масавага знішчэння, перадае interfax.by.
Чакаецца, што ў Бостане пройдзе прэс-канферэнцыя, на якой будуць абвешчаны ўсе дэталі.
Нагадаем, што братоў Джахара і Тамерлана Царнаевых падазраюць у здзяйсненні тэракту на марафоне ў Бостане 15 красавіка. Яго ахвярамі сталі тры чалавекі, больш за 180 атрымалі раненні. Джахар быў паранены і пасля затрыманы, а Тамерлана паліцыянты забілі ў перастрэлцы.
Фотакалаж — golos-ameriki.ru