Чачэнскія баевікі збіраюцца сарваць алімпіяду ў Сочы
Лідар паўночнакаўказскіх баявікоў-ісламістаў Доку Умараў апублікаваў у інтэрнэце адпаведны відэазварот.
У ім Умараў заклікаў сваіх прыхільнікаў прыкласці ўсе намаганні, каб перашкодзіць правядзенню Алімпіяды ў Сочы, перадае Reuters.
У відэазапісе, размешчаным на YouTube, лідар міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі "Імарат Каўказ" заклікаў ісламістаў выкарыстоўваць для гэтага "любыя метады, дазволеныя Алахам". Сапраўднасць запісу пацвердзіць не атрымалася, адзначае Reuters, хоць ролікі з Умаравым ў мінулым рэгулярна з'яўляліся на сайце, дзе апублікавана цяперашняе пасланне з пагрозамі.
Год таму ФСБ Расіі абвясціла аб спыненні спробы баевікоў Умарава зладзіць тэракты ў раёне Сочы. Тады паведамлялася аб выяўленні адразу дзесяці схованак са зброяй.
Нагадаем, што Алімпіяда ў расійскім Сочы пройдзе зімой 2014 года.