Джахар Царнаеў не прызнае сябе вінаватым

Падазраваны ў здзяйсненні тэракта выхадзец з Чачні Джахар Царнаеў не прызнаў сябе вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачвання, паведамляе Interfax.by.

Царнаева абвінавачваюць па 30 эпізодах, у тым ліку — у чатырох забойствах. Тры з іх здзейсненыя падчас выбухаў на марафоне ў Бостане 15 красавіка, чацвертае — забойства ахоўніка.

Па 17 пунктах абвінавачвання яму пагражае пажыццёвае зняволенне ці смяротнае пакаранне. Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі ЗША заяўлялі, што будуць патрабаваць для Джахара Царнаева вышэйшай меры пакарання.

Фота: www.gazeta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі