За распаўсюджанне методык па вырабе выбухоўкі будуць штрафаваць

Праект закона прадугледжвае дапаўненне Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях артыкулам, якім устанаўліваецца адказнасць за выраб і распаўсюджанне методык ці іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў.


Прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу — ад 1 млн да 5 млн рублёў ("з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага парушэння"). Індывідуальных прадпрымальнікаў пакараюць штрафам у памеры ад 5 млн да 10 млн рублёў, юрыдычных асобаў ад 10 млн да 50 млн рублёў, паведамляе "Интерфакс-Запад".

 

У траўні сёлета старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што інфармацыя пра спосабы вырабу выбуховых рэчываў "практычна ў неабмежаваным доступе знаходзіцца ў інтэрнэце". Рэгулярна выяўляюцца выпадкі яе захоўвання "некаторымі грамадзянамі на электронных носьбітах". Паводле слоў Вакульчыка, "асаблівую заклапочанасць у праваахоўных органаў у гэтай сувязі выклікаюць непаўналетнія, якія спрабуюць здзяйсняць выбухі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі