Бостанскі марафон дабеглі болей чым праз месяц пасля тэракту
Удзельнікі забегу, перарванага з-за тэракту 15 красавіка, здолелі сімвалічна завершыць дыстанцыю 25 траўня, напярэдадні нацыянальнага Дня памяці.
У завяршэнні марафону прынялі ўдзел каля двух тысяч чалавек — яны прабеглі апошнюю мілю маршруту, перадае РИА Новости.
“Мара тысяч бегуноў была ўзарваная ў выніку атакі на Бостанскі марафон. Тыя, хто не змаглі (з-за выбухаў) перасекчы фінішнай рысы, перажываюць вельмі складаныя эмоцыі, якія немагчыма выразіць словамі. Мы павінны завершыць тое, што пачалі. Нам неабходна тое пачуццё, якое прыносіць толькі марафонскі фініш. Нашы сем’і і сябры падзяляюць нашы пачуцці”, — заявіў амерыканец Раян Полі, які ініцыяваў паўторную арганізацыю марафона.
Тры чалавекі загінулі, каля 250 атрымалі раненні ў выніку тэракту, у якім падазраюць братоў Тамерлана і Джахара Царнаевых. Тамерлан загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй, Джахар знаходзіцца пад арыштам.