У Падмаскоўі знайшлі баевікоў, якія рыхтавалі тэракты ў Маскве (відэа)
Баевікі дзейнічалі па заданні так званай "Ісламскай партыі Туркестана".
Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі. Пры спробе затрымання два баевікі загінулі, трэці, нейкі Амерханаў, быў паранены.
Паведамляецца, што баевікі тры гады знаходзіліся за мяжой Расіі, а потым вярнуліся ў краіну дзеля тэрактаў. На кватэры, па звестках ФСБ, былі выяўлены шматлікія кампаненты самаробных выбухных прыстасаванняў, нарыхтоўкі для паясоў смяротніка ды інш.
Кіраўніком групы называюць 43-гадовага Юлая Даўлетбаева. Ён працаваў таксістам, што дазваляла перамяшчацца па расійскай сталіцы без падарэняў. Даўлетбаева затрымалі зранку 6 чэрвеня.
Фота — vesti.ru