Польшчу ахапіла хваля "тэрарызму" (відэа)

“Супрацоўнікі сакратарыяту прыйшлі на працу (Акружная пракуратура Кракава), адчынілі пошту і пабачылі там мэйл, дзе пісалася аб закладзенай бомбе, — распавядае паліцэйскі пра тое, як быў атрыманы мэйл аб бомбе, закладзенай у кракаўскай пракуратуры. — Было таксама пазначана, што выбух адбудзецца ў 12 гадзін. Прыехалі адмысловыя службы, якія шукаюць выбухоўку. Яны усё абшукалі, правялі эвакуацыю. Спрацавалі вельмі спраўна… Ніякай бомбы не знайшлі”.

У Варшаве, напрыклад, невядомыя тэрарысты паведамілі аб “замініраванні” чатырох буйных шпіталяў. Эвакуяваная таксама Генеральная пракуратура.  У Катавіцах эвакуацыя ахапіла амаль тысячу чалавек. Паводле паліцыі, у атрыманых мэйлах паведамляецца, як правіла, пра “замініраванне” шпіталяў, паліцэйскіх управаў, пракуратур і гандлёвых цэнтраў.

Міністр унутраных спраў краіны Бартламей Сенкевіч паведаміў журналістам, што сапёрныя групы яшчэ працуюць на месцах, але пагрозы для жыцця і здароўя людзей няма.

Бартламей Сенкевіч: “Праверка пакуль яшчэ не завершаная, але ўжо можна сказаць, што небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян не існуе. Іншымі словамі – паведамленні фальшывыя. У Польшчы штодня маюць месца паведамленні аб “мініраванні”, аднак тое, што мы бачым сёння – мае нашмат большыя маштабы”.

Мэйлы ў шматлікія ўстановы дасылала групоўка з подпісам “Anonimo” не з польскіх сервераў. Гэта акцыя “выглядае як пратэст супраць дзеянняў паліцыі і завастрэння артыкулаў заканадаўства ў адносінах да асобаў, якія распаўсюджваюць фальшывыя паведамленні пра бомбы”, паведамляе партал tvn24.pl са спасылкай на ананімнага паліцыянта, які займаецца расследаваннем справы.

Групоўку, якая арганізавала акцыю, шукае Аддзел па барацьбе з кіберзлачыннасцю і Агенцтва ўнутранай бяспекі. Злачынцам, якія рассылалі фальшывыя паведамленні пра бомбы, пагражае не толькі 8 гадоў турмы. Ім давядзецца аплаціць працу паліцыі і спецслужбаў, якія эвакуявалі людзей і праводзілі праверку. У злачынцаў таксама могуць узнікнуць праблемы з выездам за мяжу ці атрыманнем візы.

У Польшчы cхапілі першага падазраванага ў рассылцы мэйлаў пра бомбы
 


Фота — tvn24.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі