Дырэктар ФСБ: На баку баевікоў у Сірыі ваюе каля 200 ураджэнцаў Расіі
Аляксандр Бортнікаў зрабіў гэтую заяву пасля нарады кіраўнікоў спецслужбаў, органаў бяспекі замежных дзяржаваў-партнёраў ФСБ.
Паводле слоў Бортнікава, гэтыя 200 чалавек ваююць "на баку "Імарата Каўказ" пад сцягам "Аль-Кайды". Гэтая сітуацыя ў Масквы выклікае заклапочанасць, інфармуе РІА "Новости".
Дырэктар ФСБ перакананы, што дзейнасць баевікоў у Сірыі — гэта "вельмі сур'ёзная пагроза для ўсіх дзяржаваў", у тым ліку і для краін СНД. "У выніку гэтыя тэрарысты будуць вяртацца ў краіны, адкуль яны выязджалі", — адзначыў Аляксандр Бортнікаў.
Нагадаем, вайсковы канфлікт у Сірыі паміж рэжымам Асада і апазіцыяй працягваецца з сакавіка 2011 года. За гэты час яго ахвярамі сталі каля 80 тысяч чалавек.
Беларусы запісваюцца наёмнікамі на вайну ў Сірыю?
Фота — AFP