Даследчыкі не бачаць прычынаў для рэвалюцыі ў Беларусі
Наша краіна трапіла ў лік дзяржаваў з найменшай рызыкай сацыяльна-палітычных узрушэнняў.
Паводле сусветнай карты рызыкі, апублікаванай лонданскім цэнтрам Aon, большасць ісламскіх дзяржаў — цэнтры палітычнай нестабільнасці і магчымага тэрору. Карта рызыкі робіць прагноз магчымасці ў той ці іншай краіне свету праяваў тэрарызму, сабатажу, страйкаў, беспарадкаў, рэвалюцый, бунтаў і грамадзянскіх войнаў.
У спіс дзяржаў з самым высокім узроўнем палітычнай нестабільнасці і магчымага тэрору ўвайшлі Сірыя, Ірак, Іран, Афганістан, Пакістан, Ліван, Палестына, Емен, Лівія, Егіпет, Судан і Нігерыя.
У спісе краін з высокім узроўнем рызыкі знаходзяцца Турцыя, Алжыр, Туніс, Іарданія, Кіргізія, Індыя, Арменія і Грузія.
Украіна і Расія апынуліся сярод краін з сярэднім узроўнем рызыкі.
Краінамі з найменшым узроўнем рызыкі, паводле версіі даследчыкаў, з'яўляюцца Беларусь, ЗША, Канада, краіны ЕС, а таксама Вялікабрытанія, Швецыя, Нарвегія і краіны Балтыі.
Фота: ByMedia.net