У Маскве разагналі мітынг у гонар 50-годдзя Міхаіла Хадаркоўскага

Акцыя, прысвечаная юбілею экс-кіраўніка нафтавай кампаніі "ЮКОС", адбылася ў цэнтры Масквы на Арбаце. Як паведаміў у сваім блогу ў Twitter апазіцыянер Ілля Яшын, паліцыянты "раскідалі па аўтазаках каля 30 удзельнікаў акцыі ў падтрымку Хадаркоўскага". "Мяне гэтым разам нейкім цудам не затрымалі", - дадаў Яшын. Па яго словах, сярод затрыманых — некалькі прадстаўнікоў СМІ.



Затрыманні пачаліся пасля таго, як невядомыя зладзілі феерверк на даху тэатра Вахтангава і паспрабавалі разгарнуць на яго фасадзе плакат, паведамляе РБК са спасылкай на відавочцаў.



Раней на мітынгу ў падтрымку Хадаркоўскага за спробу правесці сваю, няўзгодненую акцыю, былі затрыманыя некалькі сапернікаў асуджанага бізнэсмэна.



Нагадаем, што сёння, 26 чэрвеня, Хадаркоўскаму спаўняецца 50 гадоў. Свой юбілей ён сустракае ў папраўчай калоніі №7 у горадзе Сегежа ў Карэліі.



Раней з днём нараджэння Хадаркоўскага павіншавалі шматлікія вядомыя людзі: пісьменнікі Барыс Акунін і Віктар Шэндэровіч, рок-музыка Юрый Шаўчук, рэжысёр Эльдар Разанаў, прадпрымальнік Міхаіл Прохараў.



Фота — panoramanews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі