На сайце РПЦ зноў знайшлі адрэтушаваны здымак з патрыярхам Кірылам (фота)

Як заўважылі карыстальнікі сацсетак, адрэтушаваны здымак ад 23 чэрвеня. На ім патрыярх Кірыл чытае казань з гаўбца Тройца-Сергіевай лаўры. На фатаграфіі ўся плошча перад гаўбцом, на якім стаіць патрыярх, запоўненая людзьмі. Пры гэтым у левым ніжнім куце фатаграфіі ў натоўпе некалькі разоў паўтараюцца адны і тыя ж твары, адзначае lenta.ru.



Прэс-служба РПЦ пакуль не каментавала фатаграфію, якая з'явілася на сайце патрыярхата.



Дарэчы, у 2011 годзе блогеры ўжо абвінавачвалі прэс-службу патрыярха ў выкарыстанні фоташопу для павелічэння натоўпу вернікаў на фатаграфіі. Тады гаворка ішла пра літургію з удзелам Кірыла, якая праходзіла на Плошчы Свабоды ў Харкаве. На адрэтушаваным варыянце здымка натоўп перад патрыярхам быў павялічаны ў паўтара-два разы.



А ў красавіку 2012 года вялікі скандал выклікала адрэтушаваная фатаграфія самога патрыярха. На руцэ Кірыла замазалі дарагі гадзіннік, прычым яго выява захавалася на здымку ў адлюстраванні на вечку стала. Рэтушаванне фатаграфіі блогеры звязалі з заявай патрыярха, што ён, нібыта, ніколі не насіў дарагі гадзіннік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі