У месцы прасвятлення Буды ўзарвалі 9 бомбаў

Узарваліся 9 бомбаў невялікай магутнасці. Раненні атрымалі двое будысцкіх манахаў, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы. Таксама ёсць інфармацыя пра дваіх пацярпелых турыстаў.



Бомбы ўзарваліся раніцай паміж 5.30 і 6.00. Паводле звестак індыйскіх уладаў, невялікія пашкоджанні атрымалі некалькі храмаў. Святарнае дрэва Бодхі не пацярпела. Паліцыянты таксама здолелі абясшкодзіць дзве бомбы, адна з якіх знаходзілася ў падножжа 24-метровай статуі Буды.



Ніводная арганізацыя пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт. Напярэдадні выбухаў паліцыянты атрымалі інфармацыю, што індыйскія маджахеды рыхтуюць атаку на будыстаў і нібыта хочуць адпомсціць за прыцясненне мусульманаў у суседняй М’янме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі