Лідар Венесуэлы заявіў, што яго краіна гатовая прыняць Сноўдэна

Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", Венесуэла гатовая прыняць экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна і аказаць яму "гуманітарную абарону". Раней Мадура казаў, што калі амерыканец папросіць прытулку ў Венесуэле, то, хутчэй за ўсё, яго атрымае.



Нагадаем, што Сноўдэн паведаміў на ўвесь свет, што амерыканскае Агенцтва нацыянальнай бяспекі з дапамогай звышсакрэтнай праграмы PRISM адсочвае электронныя камунікацыі на самых вядомых сайтах. ЗША скасавалі яго пашпарт. Мяркуецца, што цяпер Сноўдэн знаходзіцца ў транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта "Шарамеццева". Раней паведамлялася, быццам улады Эквадора выдалі Сноўдэну дакументы ўцекача. Аднак пазней прадстаўнікі эквадорскага ўрада абверглі гэтую інфармацыю.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі