ЗША працягнулі яшчэ на год санкцыі супраць Лукашэнкі і групы чыноўнікаў

Адпаведнае паведамленне за подпісам Абамы з'явілася на афіцыйным сайце Белага дома. Адзначаецца, што дзеянні беларускага кіраўніцтва падрываюць развіццё дэмакратычных інстытутаў у Беларусі.

Адміністрацыя ЗША падкрэслівае, што ўлады нашай краіны працягвалі ціск на палітычную апазіцыю, грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ. Прыгадваюцца выбары ў Палату прадстаўнікоў 23 верасня 2012 года, якія "не адпавядалі міжнародным стандартам".
 

Нагадаем, у 2006 годзе ЗША ўвялі візавыя і фінансавыя абмежаванні для дзесяці чалавек: Аляксандра Лукашэнкі, памочніка прэзідэнта Віктара Лукашэнкі, старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, тагачаснага міністра юстыцыі Віктара Галаванава, тагачаснага памочніка прэзідэнта па асаблівых даручэннях Віктара Шэймана, тагачаснага кіраўніка СОБРа Дзмітрыя Паўлічэнкі, тагачаснага старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі, тагачаснага старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, тагачаснага міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава, намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч. Амерыканскім кампаніям забаронена складаць кантракты з гэтымі людзьмі.

У той жа час нядаўна былі спыненыя санкцыі ў дачыненні да "Белтэхэкспарту" і Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання.

ЗША нагадваюць: Санкцыі знятыя толькі з двух беларускіх прадпрыемстваў

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі