Да дакладу Палецкіса пададзена больш за 300 дадаткаў і прапановаў
Нагадаем, што сваю справаздачу па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў для Еўракамісіі, Савета ЕС і Службы вонкавых дзеянняў Еўракамісіі.
Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на самога аўтара дакладу. Палецкіс нагадаў, што прыём дадаткаў і змен да дакладу скончыўся 12 чэрвеня. Па яго словах, цяпер ідзе праца з "ценявымі дакладчыкамі" ад фракцый Еўрапарламента. Палецкіс і "ценявыя дакладчыкі" працуюць над прапановамі і рыхтуюць даклад да разгляду ў другім чытанні на паседжанні Камітэта Еўрапарламента па замежных справах. Яно адбудзецца 8 ліпеня.
Пасля паўторнага разгляду на паседжанні Камітэта па замежных справах даклад будзе вынесены на абмеркаванне на пленарнай сесіі Еўрапарламента.
Фота — Delfi