Паліцыя разагнала прыхільнікаў Мурсі ў цэнтры Каіра
Некалькі соцень прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Егіпта Мухамеда Мурсі сабраліся ў цэнтры Каіра. Паліцыя ўжыла слезацечны газ для іх разгону.
Як перадае ВВС, дэманстранты спрабавалі перакрыць асноўныя шашы і развязкі егіпецкай сталіцы. Сутыкненні таксама ўзніклі паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Мурсі і яго руху "Браты-мусульмане".
Раней у панядзелак намеснік дзяржсакратара ЗША Уільям Бёрнс правёў перамовы з новым кіраўніцтвам Егіпта. Ён заявіў, што пасля звяржэння Мурсі ў Егіпта з'явіўся "другі шанец" і магчымасць выправіць памылкі апошніх двух гадоў.
За дзень да гэтага генпракурор Егіпта Хішам Баракат аддаў распараджэнне замарозіць актывы, якія належаць 14 лідарам руху "Браты-мусульмане".
Фота — Reuters