Паліцыя ўзяла штурмам кавярню з закладнікамі ў Сіднэі (відэа)

Прыкладна ў дзве гадзіны ночы паводле мясцовага часу аўстралійская паліцыя штурмавала кафэ Lindt ў Сіднэі, інфармуе ВВС. Нагадаем, што ў гэтай кавярні ўзброены мужчына больш за 16 гадзін трымаў закладнікаў.

Як мяркуецца, паліцыянты пры штурме выкарысталі выбухпакеты, каб дэзарыентаваць злачынцу.

Перад гэтым з кавярні выбеглі прынамсі шэсць чалавек. Неўзабаве пасля пачатку штурму выбеглі яшчэ больш за дзесяць закладнікаў. Некалькі чалавек вынеслі з памяшкання на насілках.

Як паведамляюць карэспандэнты з месца падзей, чалавек, які ўтрымліваў закладнікаў, забіты.

Паліцыя Аўстраліі назвала імя чалавека, які ўзяў закладнікаў у кавярні. Гэта Ман Харон Моніс, імігрант з Ірана, які атрымаў у Аўстраліі палітычны прытулак. Раней яму былі выстаўленыя абвінавачванні ў сэксуальным гвалце.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі