Паліцыя Венгрыі ўжыла слезацечны газ супраць мігрантаў
Венгерская паліцыя заявіла, што група "агрэсіўна настроеных" мігрантаў прарвала заслоны, якія стаяць на мяжы з Сербіяй, перадае Reuters.
Прэс-служба венгерскай паліцыі адзначыла, што прымаюцца "законныя і сувымерныя меры для абароны венгерскай дзяржаўнай мяжы і знешняй мяжы ЕС".
Як інфармуе УНІАН, у адказ на прарыў мігрантаў паліцыя Венгрыі скарыстала слезацечны газ і вадамёты.
Дарэчы, праз сітуацыю з мігрантамі Венгрыя абвясціла крызіснае становішча ў дзвюх абласцях. Цяпер краіна вырашае, ці не звесці заслоны на мяжы з Румыніяй — на выпадак, калі мігранты вырашаць рухацца ў Заходнюю Еўропу не звыклым маршрутам праз Сербію.
Фота: origo.hu