Палітвязень Андрэй Бандарэнка абвясціў галадоўку
Пра гэта актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі даведаліся з ліста палітвязня. Нагадаем, што Андрэй Бандарэнка асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі і адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2. У сваім звароце былы прадпрымальнік і кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Бандарэнка піша, што бачыць безвыходнасць сітуацыі, якая перарастае ў адкрытыя рэпрэсіі. Таму ён прыняў рашэнне абвясціць галадоўку з 8 гадзінаў раніцы 15 чэрвеня.
Палітвязень патрабуе адмяніць прысуд, які лічыць антызаконным і неабгрунтаваным, цалкам спыніць крымінальны пераслед. Таксама Бандарэнка патрабуе даць яму сустрэчы з прадстаўнікамі АГП і незалежных СМІ і з прадстаўнікамі міжнародных праваабарончых арганізацый.
АГП звярнулася да ўсіх сваіх прыхільнікаў і неабыякавых людзей з просьбай падтрымаць Андрэя Бандарэнку, напісаўшы ліст на адрас: 213800, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, ІЧ-2, атр. 11.