Палітвязень Яўген Васьковіч адбыў у ШІЗА амаль 250 сутак
Сябра аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі адбывае пакаранне ў магілёўскай турме №4.
Як інфармуе прэс-служба БХД, ад кастрычніка 2011 года Яўген Васьковіч правёў у штрафным ізалятары (ШІЗА) 247 сутак. Апошнія 10 сутак ён атрымаў 27 снежня 2013 года і сустрэў Новы год у карцары. Большасць пакаранняў выдаецца з адной і той самай фармулёўкай: "за адмовы выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў турмы". У сярэднім Васьковіч праводзіць у ШІЗА 15-20 сутак на месяц.
Дарэчы, пры росце 186 сантыметраў важыць палітвязень толькі 65 кілаграмаў.
БХД заклікае праваабаронцаў і міжнародныя арганізацыі выказаць пратэст і заклікаць кіраўніцтва турмы спыніць катаванні супраць Яўгена Васьковіча.
Фота — svaboda.org