Палітвязня Міколу Дзядка змясцілі ў карцар

Палітвязня Міколу Дзядка змясцілі ў карцар

Палітвязня Міколу Дзядка змясцілі ў карцар за выклік "Жыве Беларусь!", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Паводле іх звестак, 27 сакавіка на прагулцы нехта крыкнуў "Жыве Беларусь!", а Дзядок падтрымаў. За гэта яго на 9 сутак пасадзілі ў карцар.

Па словах палітвязня, апошнім часам амаль штодня на Валадарку прыходзіць праверка з Дэпартамента выканання пакаранняў. яны правяраюць, каб арыштанты днём не спалі, каб не віселі нідзе ручнікі і іншыя дробязі. А вось на парушэнне базавых санітарных нормаў у карцары — адсутнасць батарэі ды вентыляцыі, бетонную падлогу, вільгаць — увагі не звяртаюць, піша палітвязень.

Падтрымаць Міколу лістамі і паштоўкамі можна, даслаўшы іх на адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Мікалай Аляксандравіч Дзядок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі