Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк дадалі год зняволення
7 красавіка ў гомельскай жаночай калоніі чарговы раз асудзілі палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк. Яе прызналі вінаватай па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней жанчына юыдла ўжо асуджаная да двух гадоў калоніі.
Справу на выязным пасяджэнні разглядаў суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Крупадзёраў.
Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле, адзначаюць праваабаронцы.
"Паліна не здаецца і перадае ўсім прывітанне. Яна заклікае не здавацца і ісці да перамогі", — піша яе муж Андрэй Шарэнда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.