Паліва на аўтазапраўках Беларусі падаражэе на 5-17%
Апошнім часам эксперты Польшчы і Украіны ўпэўнена прагназуюць павялічэнне ў хуткім часе коштаў на паліва ў іх краінах. У Расіі кошты на паліва растуць штодня. Як стала вядома Еўрарадыё, ў самы бліжэйшы час падаражэе яно ў Беларусі. Але калі афіцыйныя крыніцы абяцаюць павялічэнне коштаў не больш чым на 5%, то незалежныя эканамісты прадказваюць усе 15%.
Па словах эканаміста Леаніда Заікі, сённяшні кошт нафты на сусветным рынку большы ад рэальнага ў 2 разы. Гэта вынікі гульні на нафтавых біржах буйных нафтаздабываючых кампаній. І расійскія кампаніі зараз ідуць па тым жа шляху.
Леанід Заіка: “Расіяне таксама ціха праводзяць павялічэнне коштаў на паліва на расійскім рынку. І гэта з’ўляецца дамінуючым фактарам, бо шэраг расійскіх кампаній, якія гандлююць палівам на беларускім рынку, да прыкладу, “Лукойл”, прывозяць сваё паліва з Расіі для запраўкі сваіх станцый тут. Паколькі працэс росту цэн у Расіі пайшоў, і там не пачалі антыманапольнага расследавання, выяўлення манапольнай змовы, то, у адпаведнасці з логікай паводзін расійскіх кампаній, гэта будзе адбывацца і ў Беларусі. Бо ўсё звязана. А расійскія кампаніі, той жа “Лукойл”, працуе і на рынку Украіны”.
Эканаміст прадказвае, што паліва для беларускіх аўтамабілістаў падаражэе не менш, чым на 15-17%.
Леанід Заіка: “Летась рост склаў 14,5% і таму цалкам рэальна меркаваць, што сёлета кошты вырастуць дзесці на 15-17%”.
Між тым, па яго словах, нават з улікам сусветных коштаў на нафту, у Беларусі паліва даражэй амаль на палову ад рэальнага кошту. Каля 1 тысячы рублёў з літра паліва з дапамогай акцызаў забіраюць сабе нафтаперапрацоўчыя камбінаты. І стрымаць рост коштаў на паліва беларускія ўлады могуць знізіўшы гэтыя акцызныя зборы. Калі пажадаюць.
Леанід Заіка: “Што можа зрабіць Сідорскі? У Беларусі могуць быць уведзеныя абмежаванні, звязаныя з абмежаваннямі дзейнасці гэтых манаполій. У нас дзяржаўныя прадпрыемствы. Трэба на іх правесці аналіз рэальных выдаткаў і ўстанавіць за імі кантроль. Маніторыць кошты не складаная праблема. А яшчэ можна было прыбраць акцыз, таму, што акцыз на паліва гэта такое ж глупства, як, да прыкладу, акцыз на елачныя цацкі. Да 40% беларускіх сем’яў з 2 дзецьмі маюць аўтамабіль, і акцыз на паліва не з’яўляецца сродкам урэгулявання сацыяльнай няроўнасці. Паліва зараз – тавар масавага карыстання. І ўрад можа жорстка рэгуляваць кошты. А прыватныя кампаніі будуць выконваць прадпісанні ўраду”.
Еўрарадыё паспрабавала высветліць, ці не з’яўляецца рост коштаў на паліва ў такіх краінах, як Украіна, Польшча і Беларусь вынікам нейкай палітычнай гульні, а не звычайнай карысці манапалістаў. Але на думку эксперта Рамана Якаўлеўскага, падстаў меркаваць, што за гэтым хаваецца мэтанакіраваная “спецаперацыя” Крамля няма.
Раман Якаўлеўскі: “Газпрам” і іншыя манапалісты – гэта і ёсць палітыка Расіі. Але ў мяне няма дакладных звестак, што гэта такая мэтанакіраваная чарговая спецаперацыя Пуціна”.
Па яго словах, вырашыць гэтую праблему з дапамогай аргументаў аб “шчырым сяброўстве” Беларусі і Расіі не ўдасца, бо Расія зараз пагаджаецца сябраваць толькі на рынкавых умовах.
Як дазналася Еўрарадыё з абазнаных крыніц у адным з нафтаперапрацоўчых канцэрнаў, там даўно чакаюць дазволу на падвышэнне коштаў на паліва. Маўляў, ад пачатку года нафта падаражэла на 20%, а паліва ў нас па-ранейшаму прадаюць па старых коштах.
“Крыніца” Еўрарадыё: “З лістапада мінулага года не падвышаліся кошты на паліва ў Беларусі. Нафта за гэты час падаражэла на 20%. Таму, канешне, будзе падвышэнне. Мы б хацелі падвышэння, таму, што зараз ажыятажны попыт на нашых аўтазаправачных станцыях, і вывозіцца ўсё ў памежныя дзяржавы паліва. Нават у Расію. У Бранскай вобласці дызельнае паліва даражэй, чым у нас”.
Калі будзе падаражанне, пакуль невядома. Магчыма, у самыя бліжэйшыя дні. Па словах суразмоўцы Еўрарадыё, вырастуць кошты прыблізна на 5%. А на дызельнае паліва нават і больш.
“Крыніца” Еўрарадыё: “У бліжэйшы час. Калі дакладна, цяжка сказаць. Рашэнне прымае дзяржава, а калі яна яго прыме, я каментаваць не магу. Але павышэнне мінімум на 5% будзе. На дызельнае паліва і таго больш. На колькі – ніхто не ведае”.