Палову злачынстваў на Гомельшчыне здзейснілі п'яныя
У Гомельскай вобласці ў 2008 г. кожнае другое злачынства было ўчынена ў стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку тры чвэрці наўмысных забойстваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, больш за палову хуліганстваў. Такія звесткі былі агучаныя 23 студзеня ў Гомелі на калегіі абласнога упраўлення ўнутраных спраў.
Паводле гомельскіх міліцыянтаў, летась у рэгіёне зарэгістраваныя 25,6 тыс. злачынстваў, з іх 128 забойстваў і замахаў на забойства, 277 выпадкаў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 47 згвалтаванняў.
У вобласці раскрытыя 9,2 тысячы злачынстваў — амаль кожны другі крадзеж з жылля, крадзеж аўтатранспарту, хуліганства, дзве трэці рабаванняў.
За 2008 г. паступіла больш за2,5 тыс. паведамленняў пра парушэнне антыалкагольнага заканадаўства. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі 267 тон самагону і брагі, каля 54 тон спірту і фальсіфікаваных спіртных напояў.
БелаПАН.