Памерла актывістка Калатазішвілі, якая стала інвалідам пасля памылковай аперацыі

Анжаліка Калатазішвілі

Анжаліка Калатазішвілі / svaboda.org

14 сакавіка стала вядома пра смерць актывісткі Анжалікі Калатазішвілі, перадае Радыё "Свабода". Раней жанчыне паставілі памылковы анкалагічны дыягназ, і пасля аперацыі яна стада інвалідам 1-й групы.

Калатазішвілі жыла ў Слаўгарадзе на Магілёўшчыне. Вядомасць яна атрымала пасля заяваў пра памылковы анкалагічны дыягназ, у выніку якога ёй выдалілі жаночыя органы. Жанчына настойвала, што можа пацвердзіць сваю праду дакуметамі. Ад 2014 года яна дамагалася кампенсацыі за шкоду здароўю, але медыкі сваю памылку не прызнавалі.

У 2018 годзе мужа Анжалікі, грамадзяніна Грузіі, абвінавацілі ў парушэнні наркатычнага заканадаўства, асудзілі на два года і выслалі з Беларусі. Яго пераслед Анжаліка звязвала са сваёй барацьбой за каменсацыю шкоды здароўя.

У 2020-м Слаўгарадскі раённы суд прызнаў Анжаліку Калатазішвілі вінаватай у распаўсюдзе матэрыялаў экстрэмісцкага характару і аштрафаваў на 270 рублёў (тагачасныя 10 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі