Паміж дзвюх краін АДКБ узнік памежны канфлікт, выкарыстоўваюцца мінамёты
Чарговы ўзброены канфлікт узнік на кыргызска-таджыкскай мяжы, піша kloop.kg.
Памежная служба Кыргызстана заявіла, што таджыкскія памежнікі на паўгадзіны перакрывалі трасу Баткен — Ісфана, што і прывяло да канфлікту. Урэшце з боку таджыкскіх памежнікаў быў адкрыты агонь. Па іх словах, таджыкі вядуць абстрэл з мінамётаў і гранатамётаў.
У сваю чаргу таджыкскі бок заяўляе, што дарогу перакрывал кыргызскія памежнікі і яны ж, нібыта, першымі адкрылі агонь.
Кыргызстан і Таджыкістан уваходзяць у адну вайсковую арганізацыю — АДКБ. Тым не менш, паміж імі часта ўзнікаюць памежныя канфлікты. Гэта тлумачыцца нявызначанай лініяй мяжы паміж дзяржавамі. У выніку жыхары памеэжных паселішчаў часта канфліктуюць з-за зямлі, вады і незаконных перасячэнняў мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.