Памочнікам Марадоны ў брэсцкім "Дынама" можа стаць Буручага
Памочнікам Дыега Марадоны ў брэсцкім "Дынама" можа стаць Хорхе Буручага, інфармуе сайт lanacion.com.ar. Гэта вядомы ў мінулым аргентынскі футбаліст. Разам з Марадонай у 1986-м у складзе зборнай Аргентыны ён стаў чэмпіёнам свету (у фінале забіў пераможны гол). Трэнерская кар'ера Буручагі пачалася ў 2002 годзе, ён трэніраваў у асноўным аргентынскія каманды.
Па звестках выдання, Дыега Марадона, старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст", хацеў бы бачыць у сябе ў асістэнтах Луіса Ісласа, былога аргентынскага футбаліста, чэмпіёна свету 1986-га. Паколькі ён заняты іншымі праектамі, найхутчэй ад прапановы адмовіцца. Сярод іншых кандыдатаў, акрамя Хорхэ Буручагі, знаходзіцца таксама Эктар Энрыке, яшчэ адзін былы аргентынскі футбаліст, удзельнік зборнай Аргентыны 1986 года.